Мятліцкі, М.
Сарока з праспекта : вершы : для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / Мікола Мятліцкі ; уклад. Аксаны Спрынчан ; іл. Міхаіла Дайлідава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. — 77 с. ISBN 978-985-02-2094-3.
Вага кнігі — 0,350 кг
Надзвычай шчодра ілюстраваная кніга з вершаванымі гісторыямі з жыцця гарадскіх жыхароў.
Пра розныя прыгоды апавядае чытачам незвычайная сарока-гараджанка, якая гняздуе на мінскім праспекце ў кроне каштана ля станцыі метро Усход. Жыхарка сталіцы цікавіцца і вясковымі навінамі. Да яе стракатлівага аповеду далучаюць свае назіранні і гісторыі іншыя героі кнігі.