Анатацыя
Мартысевіч, М.
Сарматыя : паэма / Марыя Мартысевіч ; 2-е выданьне. — Вільнюс : “Логвінаў”, 2023.
ISBN 978-609-492-025-7
Вага кнігі — 0,15 кг
Другое выданьне эпісталярнай паэмы Марыі Мартысевіч “Сарматыя”. Тэкст, які сьпярша публікаваўся ў Фэйсбуку, здабыў прыхільнасьць чытачоў, а пасьля сабраў за тры дні краўдфандынгу сродкі на выданьне асобнай кнігай, якая пабачыла сьвет напрыканцы 2018 году, атрымала дзьве літаратурныя прэміі ў Беларусі, была выдадзеная ў Аўстрыі, Расіі й Польшчы ды йснуе ў выглядзе саўнддрамы SarmaTY/JA і аднайменнага музычнага альбому 2022 году Паліны Дабравольскай (Čornabrova).
У новым выданьні паэма друкуецца ў кірылічным варыянце і лацінкай зь нязначнымі аўтарскімі праўкамі.