Сараеўскае Мальбара

19.30 Br

Only 1 left in stock

Ергавіч, М. Сараеўскае Мальбара / Міленка Ергавіч ; пер. з харв. Сяргея Шупы. — Прага – Мінск : Vesna Vaško : А. М. Янушкевіч, 2021. — 208 с.  ISBN 978-80-907359-4-1 (Vesna Vaško, Praha), 978-985-7210-76-3 (А. М. Янушкевіч, Мінск)

 

“Гэтыя апавяданьні я пісаў у безвыходнай сытуацыі для маёй краіны, у часе, калі Сараева было пад аблогай. Гэта была безвыходная сытуацыя і для мяне асабіста. Здавалася, што больш не існуе сьвет, у якім я мог бы жыць. Апавяданьні я пісаў, каб для сябе самога захаваць памяць пра тое, што мой сьвет наагул некалі існаваў. Гэта вельмі дзіўны матыў для пісаньня. Але, напэўна, найлепшы. У жывога чалавека можна забраць усё, апроч права расказваць пра сябе і свой сьвет. У гэтых апавяданьнях зноў існуе тое, чаго ў сапраўднасьці больш няма. А калі існуе ў апавяданьнях, дык, можа, аднойчы зноў узьнікне і ў сапраўднасьці.”

Міленка Ергавіч, спецыяльна для беларускага выдання, красавік 2021 года

Паводле самога аўтара, «Сараеўскае Мальбара» — «гэта апавяданні пра каханне, жыццё і страх у абложаным горадзе», Сараеве падчас вайны 1992–1995 гадоў. Гэта кніга пра штодзённае існаванне звычайных людзей у незвычайных абставінах, пра смерць і боль, пра чалавечнасць і надзею. Беларуская мова — дзевятнаццатая, на якую перакладзена першая празаічная кніга Міленкі Ергавіча, што зрабіла яго вядомым на ўвесь свет.

Вага 0.24 kg
Выдавец

А. М. Янушкевіч

Год выдання

2021

Аб’ём

208 с.

Вокладка

у аправе

ISBN

978-985-7210-76-3

bel
be