Ліндгрэн, Астрыд .
Роня, дачка разбойніка / А. Ліндгрэн ; пераклад з шведскай мовы Надзея Кім. — Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2020. — 193 с. ISBN 978-985-7193-59-2. Наклад 1000 паасоб.
• ВАГА КНІГІ – 0,333 кг
Гэты твор – пра сталенне, стасункі з бацькамі ў час, калі дзіцё пачынае шукаць самастойны шлях у жыцці, пра варажнечу і прымірэнне, любоў і каханне, вернасць, адвагу, пра тое, як лёгка ўсё разбурыць праз дробязі, і пра каштоўнасць жыцця. Але адначасова і пра вясёлыя прыгоды, бо галоўныя героі ўсё яшчэ дзеці. Яны прыручаюць дзікіх коней, уцякаюць ад лютых вятрунняў і жывуць у пячоры пасярод дзікага лесу. Таму для маленькіх чытачоў гэта чароўная казка, для старэйшых – нагода задумацца пра сапраўды каштоўныя ў жыцці рэчы, а для бацькоў – выдатная магчымасць і паразмаўляць з дзецьмі на складаныя тэмы, і правесці некалькі вечароў у казачным свеце.