Высоцкі У.
Пра жыццё, пра волю, пра сябе… / Уладзімір Высоцкі; прадм. і пер. Міхась Булавацкі. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 232 с. ISBN 978-985-7119-85-1
Зборнік змяшчае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 45 твораў Уладзіміра Высоцкага, найярчэйшага савецкага (ці, лепш бы сказаць, антысавецкага) паэта, спевака, актора, у драматычным і трагічным лёсе (і, адпаведна, у творчасці) якога яскрава і выразна адлюстравана адна з найбольш складаных эпох гісторыі Расійскай імперыі, а таксама роздум перакладчыка аб жыцці і творчасці Высоцкага. Пераклады твораў Высоцкага і прысвечаных яму вершаў Б. Акуджавы і А. Гарадніцкага зрабіў Міхась Булавацкі.