Унікальная рэканструкцыя забудовы горада ў другой палове XVIII стагоддзя, калі яго аблічча займела выразны рэнесансава-барочны абрыс. Дзякуючы гэтаму відарысу мы можам скласці ўяўленне аб архітэктурных формах і месцазнаходжанні некаторых малавядомых будынкаў горада.
У картушы пазначаны аўтар рэканструкцыі – інжынер Тадэвуш Корзан (Корзун). План складзены цалкам на польскай мове “паводле архіўных звестак у 1920–1930-х гг.”, у правым куце пазначана дата выканання малюнка: 15.5.1934. Арыентаваны на паўночны ўсход.
План (рэпліка) аформлены ў багетную раму (дрэва) са шклом.
Памер рамы 50 см х 66 см.
Калі вы замовіце план сёння, мы прывязём яго па Мінску на працягу 3-5 працоўных дзён.