Анатацыя
У кнізе разглядаецца ўчастак абароны дывізій у складзе 9-й і 12-й нямецкіх армій працягласцю 82 км ад вёскі Сэрвач Карэліцкага раёна да вёскі Вішнева Валожынскага. На мапах, выдадзеных польскім Вайсковым геаграфічным інстытутам (WIG) на пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя, аўтары пазначылі фартыфікацыйныя збудаванні і вайсковыя пахаванні перыяду пазіцыйнага супрацьстаяння на Усходнім фронце ад верасня 1915 года да кастрычніка 1917 года. Прааналізаваная таксама тылавая пазіцыя “Нёман”, што знаходзілася за 45-50 км ад лініі фронту, як прыклад працягу стратэгічных вынаходак Генеральнага штаба Германіі ў арганізацыі “акопнай вайны”.
Другая кніга з серыі, прысвечанай гісторыі фартыфікацыйных аб’ектаў па лініі фронту 1916–1917 гадоў у сучасных межах нашай краіны.
Кніга поўнакаляровая, папера крэйдаваная.