Пазіцыі германскіх дывізій у Беларусі. Сектар Крэва-Смаргонь-Занарач

32,00 Br

На складзе

Анатацыя

Кніга па класіфікацыі, тыпалогіі, канструкцыі і гісторыі будаўніцтва фартыфікацыйных аб’ектаў германскай арміі ў межах пазіцый дванаццаці пяхотных і адной кавалерыйскай дывізіі перыяду Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Смаргонскай і Мядзельскага раёнаў Беларусі. Інфармацыя пра сучасны стан сховішчаў, арсеналаў, бункераў і вайсковых пахаванняў падаецца ў выглядзе фотаздымкаў, малюнкаў і мапаў пачатку ХХ і ХХІ стагоддзяў. Разгледжана пытанне захоўвання названых аб’ектаў як гістарычна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Гэта трэці выпуск з серыі, прысвечанай гісторыі фартыфікацыйных аб’ектаў на лініі фронту 1915–1918 гадоў у сучасных межах нашай краіны.

Кніга поўнакаляровая, папера крэйдаваная.

Дадаткова

Вага 0,27 кг
Год выдання

2021

Выдавец

НВК “Тэхналогія”

Кніжная серыя

Памяткі Першай сусветнай

Аб’ём

119 с.

Вокладка

мяккая

Мова

беларуская