Пазіцыі германскіх дывізій у Беларусі. Сектар Сэрвач-Вішнева

32.00 Br

Only 1 left in stock

У кнізе разглядаецца ўчастак абароны дывізій у складзе 9-й і 12-й нямецкіх армій працягласцю 82 км ад вёскі Сэрвач Карэліцкага раёна да вёскі Вішнева Валожынскага. На мапах, выдадзеных польскім Вайсковым геаграфічным інстытутам (WIG) на пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя, аўтары пазначылі фартыфікацыйныя збудаванні і вайсковыя пахаванні перыяду пазіцыйнага супрацьстаяння на Усходнім фронце ад верасня 1915 года да кастрычніка 1917 года. Прааналізаваная таксама тылавая пазіцыя “Нёман”, што знаходзілася за 45-50 км ад лініі фронту, як прыклад працягу стратэгічных вынаходак Генеральнага штаба Германіі ў арганізацыі “акопнай вайны”.

Другая кніга з серыі, прысвечанай гісторыі фартыфікацыйных аб’ектаў па лініі фронту 1916-1917 гадоў у сучасных межах нашай краіны.

Кніга поўнакаляровая, папера крэйдаваная.

ЗМЕСТ КНІГІ

21-я пяхотная ляндвэрная дывізія (21 Landwehr Division).

85-я пяхотная ляндвэрная дывізія (85 Landwehr Division (Div. Breugel).

86,93-я пяхотныя дывізіі (86 Infanterie Division (Div. Wernitz), (93 Infanterie Division).

84,94-я пяхотныя дывізіі (84 Infanterie Division (Div. Posen 2), 94 Infanterie Division (Gruppe Nowogrodek)

5-я рэзервовая пяхотная дывізія (5 Reserve Infanterie Division).

49 -я рэзервовая пяхотная дывізія (49 Reserve Infanterie Division).

Пазіцыя “Нёман” “Njemenstellung”.

Абеліскі Першай Сусветнай.

Бібліаграфія.

Год выдання

2017

Аб’ём

103 с.

Вокладка

мяккая

Мова

беларуская

ISBN

978-985-458-286-3

Выдавец

НВК “Тэхналогія”

bel
be