Палітычная карта свету ў раме
Першая і адзіная – на беларускай мове.
За ўвесь час існавання незалежнай Беларусі ў вольным продажы ніколі не было беларускамоўнай карты свету. Год таму РУП “Белкартаграфія” і дызайнер Алесь Сьветлы выпусцілі насценную карту свету, аформленую па-беларуску.
У строгім сэнсе гэта не класічная палітычная карта, але картаграма, якая паказвае: свет адкрыты.
Карта заламінавана (не баіцца пылу) і аздоблена ў драўляную багетную раму.
Агульны памер 72 см х 106 см. Маштаб 1 : 35 000 000.
Замаўляйце першую карту свету па-беларуску сёння – і мы даставім вам яе на працягу 3-5 працоўных дзён па Мінску. Для дастаўкі ў іншыя рэгіёны напішыце нам, калі ласка.