Анатацыя
Паліталёгія = Politikwissenschaft: Паняцці. Аналізы. Тэорыі: Асноўны курс / Г. Мюнклер, І. Фэчэр, В.-Д. Нар і інш.; пераклад з нямецкай мовы: В. Булгакаў і інш. — Выд. 2-е. — Смаленск : Інбелкульт, 2015. — 677 с.
ISBN 978-5-00076-022-7
Вага кнігі — 0,70
Чытачу прапаноўваецца пераклад зь нямецкай мовы на беларускую фундамэнтальнага падручніка паліталёгіі, напісанага найлепшымі нямецкімі навукоўцамі ў гэтай галіне — прафэсарамі паліталёгіі ўнівэрсытэтаў Франкфурта-на-Майне, Бэрліна, Мюнстэра, Гесэна і г. д. На аснове багатага эмпірычнага матэрыялу даецца мэтадалягічна строгі выклад асноўных тэматычных кірункаў і праблемных абсягаў сучаснай навукі аб палітыцы. Шмат увагі аўтары выданьня аддаюць нямецкай палітычнай гісторыі XIX і XX ст., не абмінаючы пры гэтым яе «вострых вуглоў» — прускага мілатарызму, нацызму 20–40-х гг. XX ст. Апрача гэтага, ў кнізе дэталёва апісваюцца эттапы станаўленьня паліталёгіі ў сыстэме гуманітарных навук на Захадзе і высьвятляюцца яе інтэлектуальныя інсьпірацыі разглядаюцца асноўныя школы, якія склаліся ў гэтай дысцыпліне, аналізуюцца навуковыя дэбаты паміж заходнімі палітолягамі ў другой палове XX ст., а таксама закранаюцца пытаньні сумежных з паліталёгіяй дысцыплінаў — эканамічнай тэорыі, сацыялёгіі, гісторыі і г. д. Кніга зьмяшчае багата цікавых зьвестак і можа служыць узорам палітычнага мысьленьня для айчынных навукоўцаў.
Выданьне разьлічана на студэнтаў гуманітарных спэцыяльнасьцяў, прафэсійных палітыкаў і палітолягаў, а таксама ўсіх, каго пакідае неабыякавым палітычная праблематыка.