Ганна Багданава. Паляванне на Любаву. Інтымная хроніка часоў міжвер’я

12,50 Br

Няма на складзе

Анатацыя

“Паляванне на Любаву” — гэта раман, дзеянне якога адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі. Кожны персанаж змушаны вызначаць для сябе і веру, і свае кодэкс паводзінаў, але Любоў і Каханне — гэта Божы дар, які належыць усім. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем галоўная гераіня Любава і ўсе, хто сустракаецца на яе шляху. Фантастыка, паэтычны рэалізм, фантасмагорыя, сатыра, лірыка — усё сплятаецца на старонках гэтага твора, працяг якога піша самое жыццё.

 

(Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 126).

 

Галіна Багданава нарадзілася 31.01.61 у Крычаве ў сям’і пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ і аспірантуру Беларускай Акадэміі мастацтваў. З дня стварэння больш за 20 гадоў працавала ў часопісе “Мастацтва” (“Мастацтва Беларусі”), у аддзеле прозы часопіса “Полымя”, часопісе “Першацвет”, выкладала гісторыю мастацтва і спецпрадметы ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Аўтар некалькіх кніг прозы, паэзіі для дзяцей, п’ес, кінасцэнарыяў, шматлікіх артыкулаў і мастацтвазнаўчых эсэ.

You may also like…

Рэвалюцыя (у аправе)

Віктар Марціновіч
На складзе
23,00 Br
У кошык

Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага

Пятро Васючэнка
Няма на складзе
14,00 Br
Глядзець