Шэр, Брыгіта.
Пакатун і Паляжун/ Б. Шэр. — Мінск : Галіяфы, 2018. — 36 с. ISBN 978-985-7140-98-5.
• ВАГА КНІГІ – 0,49 кг
Пакатун і Паляжун — дзве казачныя істоты, якія хоць і не падобныя да людзей, але дзейнічаюць і адчуваюць, як мы з вамі. Характары ў іх вельмі розныя: Пакатун — энергічны, рызыкоўны, на месцы яму ніяк не сядзіцца, а вось Паляжун — стрыманы, памяркоўны, часам трохі баязлівы. Як у любых адносінах, у іх бываюць і імгненні пяшчоты, і супольныя гульні, і адкрыцці, але не абыходзіцца і без сварак, непаразуменняў ці раздражнення. У канцы яны наогул збіраюцца развітацца назаўжды, але ці змогуць?
Пятнаццаць паэтычных гісторый пра радасці і пакуты супольнасці. Гісторыі з жыцця, якія дапамагаюць навучыцца называць розныя станы і пачуцці, што бываюць паміж людзьмі.
Ілюстрацыі Ферэны Бальхаўс
Пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч