Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Залатая калекцыя беларускай літаратуры. Т. 19

53,00 Br

На складзе

Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны / уклад., прадм. і камент. А. І. Бельскага ; навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — 831 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 19)

ISBN 978-985-02-1919-0

Вага кнігі — 0,93 кг

 

Кніга выбранай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны — унікальнае выданне ў серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры». Упершыню пад адной вокладкай сабраны творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і тыя, якія адносна нядаўна вернуты ў гісторыка-літаратурны кантэкст.
Аўтары зборніка — нацыянальныя класікі, знакамітыя і вядомыя пісьменнікі, а таксама паэты, якія загінулі на фронце. Іх творчасць ваеннага часу аб’ядноўвае трагічнае ўспрыманне падзей, палымяны патрыятызм, услаўленне мужнасці і гераізму ў барацьбе з ворагам, пачуццё непрымання вайны як найвялікшага зла.
Адрасуецца навучэнскай і студэнцкай моладзі, педагогам і выкладчыкам, арганізатарам выхаваўчых мерапрыемстваў бібліятэкарам і іншым работнікам устаноў культуры, аматарам беларускай паэзіі, самаму шырокаму колу чытачоў.

У ваеннай паэтычнай анталогiі: Эдзi Агняцвет, Алесь Астапенка, Змiтрок Астапенка, Анатоль Астрэйка, Мiкола Аўрамчык, Захар Барсук, Алесь Бачыла, Пятрусь Броўка, Канстанцыя Буйло, Антон Бялевiч, Мiхась Васiлёк, Васiль Вiтка, Анатоль Вялюгiн, Мiкола Гамолка, Пятро Глебка, Алесь Жаўрук, Аляксей Зарыцкі, Мiкола Засiм, Алесь Звонак, Анатоль Iвэрс, Мiхась Калачынскі, Пётра Калбыка, Кастусь Кiрэенка, Мiхась Клiмковiч, Якуб Колас, Аляксей Коршак, Кандрат Крапiва, Сяргей Крывец, Аркадзь Куляшоў, Янка Купала, Максiм Лужанiн, Мiхась Машара, Алесь Мiлюць, Аркадзь Моркаўка, Янка Непачаловiч, Сяргей Новiк-Пяюн, Рыгор Няхай, Пiмен Панчанка, Пiлiп Пестрак, Паўлюк Прануза, Пятро Прыходзька, Адам Русак, Аляксей Русецкі, Лявон Случанiн, Мiкола Сурначоў, Павел Сушко, Максiм Танк, Нiна Тарас, Валянцiн Таўлай, Генадзь Шведзiк. (уклад., прадм. і камент. A. I. Бельскага ; навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі.)

Вага 0.93 kg
Выдавец

Мастацкая літаратура

Год выдання

2020

Аб’ём

831 c.

Вокладка

у аправе

Мова

беларуская

Кніжная серыя

Залатая калекцыя беларускай літаратуры

Вам можа спадабацца...

bel
be