Анатацыя
Мойхер-Сфорым, Мэндэлэ.
Падарожжы Беньяміна ІІІ / Мэндэлэ Мойхер-Сфорым; пераклад з іўрыту Паўла Касцюкевіча; ілюстрацыі Міці Післяка. — Мінск : Логвінаў, 2021. — 216 с. ISBN 978-609-8213-97-3.
Вага кнігі – 0,34 кг.
Сатырычны раман пра чалавека, якi нечакана для сябе вырываецца з язджалай каляіны звыклага ладу жыцця ды імкнецца ўслед за сваёй мрояй. Месца дзеяння — беларускае мястэчка. Героі — тутэйшыя людзі. Гэта кніга цудаў і хаджэнняў пра выбітнага ваяжора Беньяміна і яго адданага збраяносца Сэндэрла, якія выправіліся з роднага мястэчка ў фантастычныя краіны Усходу. Па дарозе іх напаткалі дзівосныя прыгоды і лёсавызначальныя сустрэчы.
Аўтар напісаў гэты раман на ідышы ў ХІХ стагоддзі, у ХХ — перастварыў на іўрыце, а цяпер, у ХХІ стагоддзі, пасля перакладаў на шматлікія мовы свету, выходзіць беларуская версія, падрыхтаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў супрацы з выдавецтвам Логвінаў. Ілюстрацыі зрабіў мастак Міця Післяк.