Анатацыя
Падарожжа па Беларусі (5+) : Гуляем — мову вывучаем
Вага гульні — 0,13 кг
Універсальная гульня, якая падыходзіць як для выкарыстання на ўроках, факультатывах, пазакласных мерапрыемствах, так і для сямейнай вечарыны (і нават для дарослых). Яна пазнаёміць вас з адметнымі асаблівасцямі нашай краіны, яе сімваламі, вядомымі людзьмі і мясцінамі. А таксама паспрыяе развіццю маўлення, увагі, хуткасці рэакцыі. Налічвае 40 картак, правілы з варыянтамі выкарыстання і слоўнік.