Пацеркі і кроплі

18.40 Br

На складзе

Пацеркі і кроплі / Надзея Ясмінска ; маст. Стася Сакалоўская. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 76 с. : іл.

ISBN 978-985-7165-84-1.

 

«Пацеркі і кроплі» — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.

Гэтая кніга — для дапытлівых дзяцей. Яны пазнаюць у галоўным героi сябе цi сваіх сяброў. Тых, у каго ёсць ўлюбёны сон з пахам мятных ляндрынак, хто марыць вынайсці шампунь для думак і хто чуе ў вуркатанні ката гук марскіх хваляў.

Гэтая кніга — для ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства — такое лёгкае і бесклапотнае, напоўненае дзіўнымі прыгодамі. І вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.

Вага 0.710 kg
Год выдання

2018

Выдавец

А. М. Янушкевіч

Аб’ём

128 с., 76 с.

Вокладка

у аправе

bel
be