Анатацыя
Гакл, Э.
Нормы камічных паводзін : раманы / Эміль Гакл ; пер. з чэшскай Вольгі Патапавай, Сяргея Сматрычэнкі. — Вільня : Логвінаў, 2018. — 284 с. — (Чэшская калекцыя).
ISBN 978-609-8213-29-4
Вага кнігі — 0,32 кг
Раманы «Пра бацькоў і дзяцей» і «Нормы камічных паводзін» звязваюць міжсобку постаці дзвюх асобаў — апавядальніка (у якім мы пазнаем многія рысы самога аўтара) і ягонага бацькі. У першым са згаданых раманаў чытач выпраўляецца на прагулку з галоўнымі героямі, у размовах якіх чаргуюцца ўспаміны, дзіцячыя траўмы ці каментары актуальных ды гістарычных падзей, і з усяго гэтага паўстае цэльны вобраз не толькі жыцця апавядальніка, але і ўсёй эпохі. Цэнтральнае месца ў другім рамане (яго дзеянне адбываецца на некалькі гадоў пазней), займае бацькава хвароба і смерць, якую сын па-свойму спрабуе адрэфлексаваць, выправіўшыся ў дэльту Дуная на пошукі сябе самога.