Барадзін З.
Нёман — рака нязгоды. Польска-савецкая партызанская вайна на Наваградчыне (1943–1944 гг.) / Зыгмунт Барадзін. – Невский Простор, 2018. — 333 с.
Кніга мінскага гісторыка Зыгмунта Барадзіна (1959-2010) прысвечана дзейнасці Арміі Краёвай на акупаванай тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1943-1944 гады. Арэнай крывавай барацьбы быў рэгіён, які даверасня 1939 г. меў назву Наваградскага ваяводства Польшчы, а з канца 1939 і па чэрвень 1941 года — Баранавіцкай вобласці БССР.
Аўтар выкарыстоўвае шырокую дакументальную базу, каб давесці, што віну за развязванне ў гэтым рэгіёне згаданага канфлікту нясе савецкі партызанскі рух. Менавіта ён выконваў дырэктывы савецкага кіраўніцтва, мэтай якіх была поўная ліквідацыя Арміі Краёвай на абшарах былой Польскай дзяржавы, інкарпараваных у 1939 г. усклад СССР.
У гэтую савецка-польскую вайну на Наваградчыне было ўцягнута і мясцовае насельніцтва. Яе ахвярамі сталі, прынамсі, 700-750 цывільных асоб, прычым, як даводзіць аўтар, віна за смерць большасці ахвяр ляжыць на савецкім баку.