Сяргей Плыткевіч. Нечаканая Беларусь. Фотаальбом

77,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Нечаканая Беларусь. Сяргей Плыткевіч. Фотаальбом. Мінск: Рыфтур, 2015. Аб’ём — 211 с.

ISBN 978-985-7047-90-1  

Вага кнігі — 1,40 кг

 

Унікальнасць фотаальбома “Нечаканая Беларусь” складаецца ў тым, што ў адрозненне ад усіх іншых аналагічных выданняў ён дазваляе не проста ўбачыць прыгажосць нашай краіны, але і атрымаць асалоду ад краявідаў з вышыні птушынага палёту. Аўтару фотаальбома Сяргею Плыткевічу давялося здзейсніць нямала палётаў над Беларуссю, каб у выніку адабраць больш за 200 лепшых здымкаў, якія ілюструюць прыгажосць роднага краю. У кнізе прадстаўленыя фатаграфіі пейзажаў і гарадоў, лясоў і рэк, турыстычных і запаведных куткоў Беларусі. Яны знятыя з розных ракурсаў у розны час года, і нават знаёмыя месцы здзівяць вас: настолькі прыгожымі і незвычайнымі яны паўстануць у “Нечаканай Беларусі”.

Каментары да здымкаў, зробленыя на чатырох мовах — беларускай, рускай, англійскай і нямецкай — робяць гэта выданне сапраўды неацэнным падарункам.

Фотаальбом “Нечаканая Беларусь” і яго аўтары ўганараваныя цэлым шэрагам узнагарод.

Дадаткова

Вага 1,4 кг
Выдавец

Рыфтур

Год выдання

2015

Аб’ём

211 с.

Вокладка

у аправе