Анатацыя
Неба мнагавокае : вершы, проза, эпісталярная спадчына / Наталля Вішнеўская; укладанне Віктар Жыбуль. – Мінск : Альфа-кніга, 2023. – 236 с. [8 c. іл.]. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7272-66-2.
“Неба мнагавокае” – першая асобная кніга Наталлі Віншеўскай (1907–1989), паэткі з драматычным лёсам, актыўнай удзельніцы літаратурнага згуртавання “Маладняк”. Яе творы вызначаюцца тонкім лірызмам, настраёвасцю, кампазіцыйнай зграбнасцю, яркімі эпітэтамі. У кнігу ўключаны ўсе вядомыя на сёння вершы Наталлі Вішнеўскай, апавяданне “Завея”, а таксама лісты 1961–1989 гг., большасць з якіх адрасавана вядомаму паэту, празаіку і перакладчыку Сяргею Грахоўскаму.