Анатацыя
Камусэла, Т.
Няпольская Польшча : 1989 год і ілюзія вернутай гістарычнай пераемнасці / Томаш Камусэла ; пер. з анг. Мар’яна Гарэвіча ; навук. рэд. Генадзь Сагановіч. — Мінск : Тэхналогія, 2025. — 188 с. : іл.
ISBN 978-985-458-396-9.
Вага кнігі — 0,34 кг
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народнай Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палітыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.