Неверагодны свет: Дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове / Юры Несцярэнка; ілюстрацыі vera.bei. — Мінск : Тэхналогія, 2022. — 57 с. ISBN 978-985-458-322-8.
.
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх.
Гэтая кніга – скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет. З дапамогай яе дзеці змогуць узбагаціць веды пра наваколле. Тут і пра звяроў, і пра расліны, і пра птушак, і пра ягады… І ўсё – на роднай мове. Бонусам да загадак ідуць чароўнай прыгажосці ілюстрацыі. Чытайце разам з дзецьмі і спазнавайце неверагодны свет па-беларуску!
.
У аправе. Памер 21х21 см. Папера крэйдаваная матавая, шчыльная. Уся кніга каляровая.