Анатацыя
Багдановіч, В.
Наша крыжаванка. Укладальніца Вікторыя Багдановіч. Мінск, Тэхналогія, 2023. Аб’ём — 18 с.
ISBN 978-985-458-341-9
Вага кнігі — 0,07 кг
Складанне крыжаванак – праца няпростая. Нечым яна нагадвае ткацтва, дзе нітачка за нітачкай складаецца непаўторны ўзор рушніка, посцілкі, дывана. Нельга не заўважыць падабенства паміж гэтымі дзвюма формамі людской творчасці.
Ткацкія ўзоры, змешчаныя ў гэтай кнізе, зусім не выпадковыя. Кожны з іх узяты з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Аднак іх фрагментарнасць, незавершанасць мусіць нагадаць нам пра тое разбурэнне, якое цягам стагоддзяў перажывала нашая спадчына, традыцыя і культура і якое візуальна можна ўявіць так, быццам моль аб’ела тканае палатно. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі – гэта “дзірачкі” ў посцілцы, якую можна “адрамантаваць” (“зацыраваць”), упісаўшы туды правільныя адказы.