На ўсякім свеце : апавяданні і прыпавесці / Уладзімір Някляеў. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 224 с. — (Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»; выпуск 21).
ISBN 978-985-7180-60-8.
«Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!» — напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе — жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. І гэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя — і ў той жа час на дзіва рэальныя сюжэты, што і стала зместам кнігі «На ўсякім свеце».