Мора Мары

9,30 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Мора Мары : вершы / Ванда Марцінш душ Рэйш. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 136 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 125).  ISBN 978-985-7227-36-5.

 

Паэзія Ванды Марцінш душ Рэйш дужа рэдкая, анамальная з’ява. Свае вершы Ванда Марцінш праз усё жыццё пісала “ў стол”, “для сябе”, “для душы”, пісала, арыентуючыся хіба на беларускую й замежную класіку. І гэтая “ізаляцыя” толькі пайшла ёй на карысць. Калі я ўпершыню прачытаў творы паэткі, мне здалося, што я чытаю нейкую “прапушчаную” старонку беларускай класікі. Здзівіла некранутая свежасць вершаў, жыццярадаснае, такое рэдкае ў наш час, светаўспрыманне, сакавітыя, “барочныя” фарбы. Некаторыя “пейзажныя” вершы Ванды Марцінш чытаюцца як “хрэстаматыйныя”. Яна — ці не першая ў беларускай паэзіі паэтка-“марыністка”. Сярод партугальскіх і шатландскіх краявідаў, архітэктуры, культуры, традыцыяў, гісторыі яна пачувае сябе “па-свойску”, утульна, у гармоніі (Алег Мінкін).

 

Дадаткова

Вага 0,230 кг
Выдавец

Кнігазбор

Год выдання

2020

Аб’ём

135 с.

Фармат

133х202 мм

Вокладка

у аправе