Мінск на старадаўніх картах і планах

81.00 Br

In stock

Ужо ў наяўнасці!

.

У выдавецтве «Белкартаграфія» выйшаў вялікі альбом «Мінск на старадаўніх картах і планах». У ім 140 каляровых старонак, апублікаваны 84 карты і планы, а таксама важныя гравюры, малюнкі і дакументы. Большасць карт пададзены так, каб чытач мог прачытаць тое, што выяўлена ў патрэбным рэгіёне, маюць грунтоўную бібліяграфічную спасылку. Шэраг дакументаў апублікаваны ўпершыню.

.

Жыхары Беларусі здаўна падтрымлівалі разнастайныя сувязі з блізкімі і далёкімі краінамі. Такія кантакты, асабліва гандлёвыя, у значнай ступені ўплывалі на фарміраванне геаграфічных ўяўленняў аб нашых землях у еўрапейскай і арабскай культуры Сярэднявечча і Новага часу. Аднавіць гэты вобраз дапамагаюць менавіта карты.

.

Паколькі Мінск — сталіца Беларусі, надзелена ўвага з’яўленню тапоніма Белая Русь на старадаўніх картах і ўвогуле тэрыторый Беларусі, пачынаючы ад II стагоддзя н. э. Аўтары паказваюць, па якіх шляхах сюды дабіраліся іншаземцы, што яны бачылі, патрапіўшы на нашы землі.

.

Альбом дае магчымасць выразна ўбачыць развіццё Мінска на працягу двух стагоддзяў (1750-я – 1940-я). У кнізе апублікаваны першы вядомы план Мінска і першая вядомая гравюра горада, усе вядомыя гісторыкам планы XVIII стагоддзя, а таксама найбольш важныя пазнейшыя.

.

Альбом «Мінск на старадаўніх картах і планах» працягвае серыю кніг пра найзначнейшыя гарады і рэгіёны Беларусі. У 2019 годзе свет убачыў альбом «Брэст на старадаўніх картах і планах». Кнігі дапаўняюць адна адну і даюць комплекснае ўражанне пра гісторыю картаграфіі нашага краю.

.

Альбом падрыхтаваны студыяй imago.by

Weight 0.272 kg
Выдавец

Белкартаграфія

Год выдання

2021

Аб’ём

140 с.

Вокладка

у аправе

Фармат

252х344 мм

Мова

беларуская

Вага

1200 г

bel
be