Манаграфія прысвечана семантыцы і рытуальнай функцыянальнасці базавых элементаў традыцыйнага культурнага ландшафту беларусаў як прыроднага, так і антрапагеннага паходжання ў сістэме іх узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці. На падставе шырокага кола этнаграфічных, фальклорных, лінгвістычных крыніц ахарактарызаваны касмаганічныя заканамернасці фармавання і касмалагічныя параметры жыццёвай прасторы беларусаў, якія знайшлі сваё ўвасабленне ў міфапаэтычнай карціне свету і адлюстраваныя ва ўсіх праявах традыцыйнай духоўнай культуры этнасу. Асаблівая ўвага ў даследванні адведзена феномену сімвалічнай трансгранічнасці ў структуры культурнага ландшафту ў рамках традыцыйнай супольнасці, і ў прыватнасці функцыя аб’ектывацыі лакальнай гісторыі ў кантэксце гісторыі агульнаэтнічнай. У кнізе шырока скарыстоўваюцца матэрыялы палявых этнаграфічных даследванняў, праведзеных аўтарам у перыяд 1992-2012 гг.
Для этнолагаў, этналінгвістаў, фалькларыстаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сімвалічнымі аспектамі традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў.
Наклад 120 паасобнікаў.