М. Кульбак. Мэсія з роду Эфраіма

17,10 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Кульбак, М. Мэсія з роду Эфраіма : [раман] / Мойшэ Кульбак ; пер. з ідышу Сяргея Шупы. — Прага — Мінск : Vesna : А. М. Янушкевіч, 2019. — 192 с.  ISBN 978-80-907359-1-0 (Vesna Vaško, Praha); ISBN 978-985-7210-34-3 (А. М. Янушкевіч, Мінск).

.

Дзея рамана-містэрыі знакамітага яўрэйскага пісьменніка Мойшэ Кульбака адбываецца на пачатку ХХ стагоддзя ў лясах, палях і мястэчках Беларусі, дзе 36 патаемных праведнікаў рыхтуюць свет да прыходу Мэсіі. Аўтар стварае фантасмагарычны сусвет, абапіраючыся на старадаўні яўрэйскі фальклор, містычнае вучэнне кабалы, модную філасофію, дух беларускай прыроды і сваю багатую паэтычную фантазію.
.
Кніга, напісаная ў Берліне, выдадзеная ў 1924 годзе ў Варшаве, упершыню выходзіць па-беларуску.
.
.
“Жыў сабе млынар у зямлі беларускай.
Жонка ягоная памерла, а сына аддалі ў салдаты. Млын зарос імхамі і зельлем.
Дах зьвісаў над млыном, як кажух, да самай зямлі. Усё навокал запусьцела.
Адно сарокі лёталі наўкола, толькі бедныя сарокі. Ня ведаў млынар, за што яму ўзяцца.
Зайшоў ён у хлеў і ўбачыў, што з усяго майна засталася ў яго толькі кароўка.
І тады сеў ён ад вялікай самоты на парозе сваёй хаты і горка расплакаўся.
Звалі яго рэб Бэня.”

Дадаткова

Вага 0,22 кг
Год выдання

2019

Выдавец

А. М. Янушкевіч

Аб’ём

192 с.

Фармат

70×100/32 (125×165 мм)

Вокладка

у аправе

You may also like…