Анатацыя
Маўр, Я.
У краіне райскай птушкі. ТВТ. Раман.
Мінск : Папуры, 2016. Аб’ём — 303 с. Серыя «Мая беларуская кніга».
ISBN 978-985-15-2792-8
Вага кнігі — 0,47 кг
Янку Маўра, які пісаў найперш для юных чытачоў і творча засвойваў традыцыі Жуля Верна, Фенімора Купера і Майн Рыда, заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры. Дзеянне аповесці “У краіне райскай птушкі” адбываецца на ціхаакіянскіх выспах Новай Гвінеі, дзе калісьці пабываў славуты вучоны-этнограф, антраполаг і падарожнік, заступнік абарыгенаў Мікалай Міклуха-Маклай. Папуас Саку хлопчыкам патрапіў у місіянерскую школу і шчыра паверыў у хрысціянскую ідэю ўсеагульнага даравання і любові, аднак пераканаўся, што белыя каланізатары груба парушаюць святыя запаветы. Аповесць “ТВТ” чытаецца з цікавасцю не меншай, чым культавыя “Палескія рабінзоны”. Гэты твор тэматычна перагукаецца з гайдараўскім “Цімурам і яго камандай”, аднак напісаны быў значна раней.