Анатацыя
Купала, Я.
Тутэйшыя. Выбраныя творы.
Мінск : Папуры, 2016. Аб’ём — 270 с. Серыя «Мая беларуская кніга».
ISBN 978-985-15-2421-7
Вага кнігі — 0,15 кг
Янка Купала заслужана лічыцца не толькі вялікім паэтам, але і творцам будучыні беларускай нацыі. Беларусацэнтрызм — тое, чым прасякнута ўся творчасць паэта-прарока, які прадбачыў галоўныя падзеі і з’явы ХХ стагоддзя — крывавыя катаклізмы і войны, таталітарызм і выдаткі глабалізацыі. Хто яны, “тутэйшыя” са знакамітай аднайменнай п’есы? Гэта мастацкі маркер беларусаў, якія адчулі сваю адметнасць, але не дайшлі да беларускасці.
У кнігу выбраных твораў народнага песняра Беларусі таксама ўвайшлі паэмы “Курган”, “Яна і я”, “Сон на кургане”, “На куццю”, “На Дзяды”.