Мая беларуская кніга. Уладзімір Караткевіч. Сівая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскі кароль

20,50 Br

На складзе

Анатацыя

Караткевіч, У.

Сівая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскі кароль

Мінск : Папуры, 2023. Аб’ём 256 с. Серыя «Мая беларуская кніга».

ISBN 978-985-15-5434-4

Вага кнігі — 0,26 кг

 

У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў і пераказаў сучаснікам драматычныя, пранізліва-кранальныя гісторыі пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Барвяны нобіль Раман Ракутовіч падымае мужыцкі бунт, каб заваяваць волю для прыніжаных суайчыннікаў і для сваёй каханай, прыгоннай сялянкі Ірыны (“Сівая легенда”).

Якое ж вытанчанае ў сваёй жорсткасці пакаранне рыхтуюць для закаханых бязлітасныя суддзі? Герой “Ладдзі Роспачы” Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. “Бабздыр несамавіты” яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю.

Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў – у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым… (“Цыганскі кароль”).

Дадаткова

Вага 0,26 кг
Выдавец

Попурри

Год выдання

2023

Аб’ём

256 с.

Вокладка

мяккая

Кніжная серыя

Мая беларуская кніга