Анатацыя
Гілевіч, Н.
Родныя дзеці. Сказ пра Лысую гару.
Мінск : Папуры, 2016. Аб’ём — 270 с. Серыя «Мая беларуская кніга».
ISBN 978-985-15-3072-0
Вага кнігі — 0,15 кг
Цікавым і годным працягам традыцый колісь ананімных паэм ХІХ стагоддзя “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” стаў у беларускай лiтаратуры бурлескна-сатырычны “Сказ пра Лысую гару”. Тры дзесяцігоддзі твор распаўсюджваўся падпольна, а потым друкаваўся шматтысячнымі тыражамі пад псеўданімам Францішак Вядзьмак-Лысагорскі.
У 2003 годзе ў аўтарстве фенаменальна папулярнай і камерцыйна паспяховай паэмы прызнаўся народны паэт Беларусі, трыбун і публіцыст, песеннік і фалькларыст, грамадскі дзеяч і вучоны Ніл Гілевіч.
Яго пяру належыць і першы беларускамоўны раман у вершах “Родныя дзеці”. Асноўная сюжэтная лінія твора знітаваная з лёсам музыкі і кампазітара Сцяпана Вячоркі, які праз шмат гадоў сустракае ў роднай вёсцы свае былое каханне — Альжбету Кудзёлку, а таксама яе дачку Мар’яну.