Анатацыя
Ластоўскі, В.
Лабірынты. Выбраныя творы.
Мінск : Папуры, 2015. Аб’ём — 173 с. Серыя «Мая беларуская кніга».
ISBN 978-985-15-2281-7
Вага кнігі — 0,10 кг
Чытач мае магчымасць увайсці ў Лабірынт самых неверагодных здагадак, азарэнняў, парадоксаў думкі, пабудаваны Вацлавам Ластоўскім, які стаў адным з самых яркіх дзеячаў беларускага нашаніўскага Адраджэння. Пісьменніка хвалявалі таямніцы быцця чалавека і цывілізацыі, адсюль ягонае захапленне эзатэрыкай, містыкай, парапсіхалогіяй. Адкрыццём новага жанру ў сусветнай літаратуры сталіся “Лабірынты”. Што гэта – дэтэктыў, фантастыка, інтэлектуальная проза, містыка? Усё паказвае на нараджэнне новага, сінтэтычнага рамана, кшталту тых, што пазней стварыў Умберта Эка.