Анатацыя
Мележ, І. П.
Людзі на балоце : раман / І. П. Мележ. — Мінск : Папуры, 2021. — 592 с. — (Мая беларуская кніга).
ISBN 978-985-15-4886-2
Вага кнігі — 0,36 кг
Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай „Палескай хроніцы“ — глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920–1930-я гады. Раман „Людзі на балоце“, які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам Мележ невыпадкова называў свой твор „лірычным раманам“. Не прачытаўшы „Людзей на балоце“, сапраўды немагчыма спасцігнуць душу беларуса, ягоны нацыянальны характар, мары і памкненні.