Анатацыя
Тарасаў, К.
Апошняе каханне князя Міндоўга.
Мінск : Папуры, 2016. Аб’ём — 191 с. Серыя «Мая беларуская кніга».
ISBN 978-985-15-2829-1
Вага кнігі — 0,11 кг
Імя Кастуся Тарасава у беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гістарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Аповесць “Апошняе каханне князя Міндоўга”, прысвечаная заснавальніку дзяржавы нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага, з’яўляецца найлепшым у беларускай гістарычнай літаратуры творам пра ўзаемадачыненні ўладара і ўлады. У прыгодніцкай аповесці “Здань Чорнага шляху” чытач апынаецца ў атмасферы неадступнага страху, у якім на пачатку ХVI стагоддзя жыў Ашмянскі павет. Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — яе матэрыяльны свет разам з патаемнымі рухамі чалавечай душы.