Мама Му ў басейне/ Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст; пер. са швед. Н. Кандрусевіч. — Мінск, 2021. — 24 с.
ISBN 978-985-7277-03-2
Для чытання дарослымі дзецям
— Мама Му стаяла з роварам на дарозе. Крумкач сеў на стырно.
— Ка-а-ар, Мама Му, і што ты тут робіш?
— Прывітанне, Крумкач! Мы з Лінай едзем у басейн. Уяўляеш, там можна праехацца ў трубе, а яшчэ атрымаць сапраўдны медаль!
— Аёечкі, ушчыкніце мяне за пёркі! Каровы ж не атрымліваюць медалёў. Каровы не катаюцца на трубах, бо могуць у іх захраснуць!!