Анатацыя
Мама Му прыбірае / Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст; пер. са швед. Н. Кандрусевіч. — Мінск, 2021. — 24 с.
ISBN 978-985-7277-02-5
Для чытання дарослымі дзецям
— Я назбірала кветак і працерла пыл на падваконні. Не ўсе каровы могуць гэта рабіць.
— Рабіць што? — запытаўся Крумкач.
— Прыбіраць у кароўніку, — спакойна патлумачыла Мама Му.
— Прыбіраць?! — абурыўся Крумкач. — Ушчыкніце мяне за пёркі! Ты крыху паматляла хвастом. І гэта, па-твойму, прыбіраць?