Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам

32,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам : успаміны, аповесці, апавяданні, запіскі / укладанне Радзіма Гарэцкага і Віктара Шніпа ; мастак Усевалад Свентахоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 319 с. : іл.

ISBN 978-985-02-1811-7

Вага кнігі — 0,88 кг

 

„Браму скарбаў сваiх адчыняю… Чакаю спагаднага, блiзкага сэрца, але ж брама адчынена ўсiм… Хай заходзяць! Прыняць iх гатоў. Цярплiва, пакорна прымаю: добрым манерам я добра наўчыўся. Дабра прыхавана нямала: залатога смутку багатыя скрынi, самацветнай бяссiльнасцi доўгiя нiзкi, бясцэннае роспачы буйныя зернi…“

З успамiнаў паўстае чалавек чулы i разумны, сумленны i таленавiты. Якi ў высылцы грае сваiм дзецям на скрыпцы i чытае ўслых „Песнь пра Гайявату“, прадае адзiную сваю ўцеху — прыёмнiк, каб заплацiць доктару, якi лечыць дачку. Зачароўвае студэнтаў лекцыямi так, што прыходзяць нават тыя, каго лекар звольнiў па хваробе. Працуе па 12–16 гадзiн у суткi. I любiць з’ядаць ружаваты, мяккi кончык лiста аеру…

Дадаткова

Вага 0,88 кг
Выдавец

Мастацкая літаратура

Год выдання

2018

Аб’ём

319 с.

Вокладка

у аправе

Мова

беларуская