Анатацыя
Шчур, М.
Кінараман. Анатомія / Макс Шчур. — Вільня : Логвінаў, 2019. — 260 с.
ISBN 978-609-8213-53-9
Вага кнігі — 0,3 кг
Новы раман лаўрэата прэміі Гедройца (2016) Макса Шчура — нахабная спроба змясціць пад адной вокладкай гісторыю кіно і біяграфію свайго пакалення. На вачах чытача разгортваецца «грубы мантаж» з масавых і інтымных сцэн, фрагментаў гістарычнай кінахронікі, закадравых дыялогаў, абрыўкаў класічных стужак. Усё гэта дзіўным чынам утварае цэльны вобраз безыменнага Персанажа ў эпоху, калі само жыццё складаецца з кінацытат.