Анатацыя
Макар Краўцоў (сапр. Макар Мацвеевіч Касцевіч (Косцевіч); 18 жніўня 1891, Баброўня, цяпер Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь — пасля 1939) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Аўтар слоў гімна БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
У кнізе падаецца не толькі самае поўнае апісанне жыццёвага шляху галоўнага героя, але і яго вершы, успаміны, літаратурная крытыка.
Пад рэдакцыяй Лявона Юрэвіча.
(Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны»).