Анатацыя
Купала, Я.
Мая малітва. Выбраныя творы
Мінск : Папуры, 2023. Аб’ём 240 с. Серыя «Мая беларуская кніга».
ISBN 978-985-15-5526-6
Вага кнігі — 0,26 кг
Янка Купала – першы народны паэт Беларусі, адзін з тых, хто праз сваё паэтычнае слова адкрыў сутнасць беларускай душы ўсяму свету. Яшчэ пры жыцці яго называлі і беларускім Пушкіным, і беларускім Шаўчэнкам, і новым Міцкевічам. Аднак для беларусаў Купала непараўнальны ва ўсіх сваіх іпастасях. Паэт, драматург, публіцыст, ён, як ніхто іншы, здолеў увасобіць наш нацыянальны характар, якому ўласцівы не толькі сялянская рацыянальнасць, але і рамантычныя памкненні. У кнізе “Мая малітва” Янка Купала паўстае перад намі тонкім лірыкам, глыбокім мысляром і містыкам..