Зборнік укладзены З. Пазьняком, Я. Шмыгалёвым, М. Крывальцэвічам, А. Іовам.
Зборнік з’яўляецца дакументальным сведчаннем пра злачынствы бальшавіцкага рэжыму ва ўрочышчы Курапаты. Курапаты – першае з адкрытых у Беларусі месцаў, дзе былі знішчаныя і пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Яно стала сімвалам генацыду супраць уласнага народу. Уключаныя ў зборнік матэрыялы абуджаюць памяць пра нявінна забітых, заклікаюць шанаваць свабоду і сумленне.