Анатацыя
Кніжка пра зубы / Анастасія Крачкоўская. — Мінск : Кнігазбор, 2021. — 28 с. : іл.
Ілюстрацыі Гузель Гізатавай.
.
Стаматолаг і мама Анастасія Крачкоўская напісала кніжку для дашкольнікаў пра зубы. Яна расказвае, хто самы зубасты на свеце, як чысцяць зубы дзікія звяры і хатнія гадаванцы.
Падрабязна і ў карцінках паказана, што ёсць у кабінеце стаматолага і для чаго, а ўсё для таго, каб дзіця разумела і не баялася.
.
Для чытання дарослымі дзецям.
Памер 224х240 мм