Карты для гульні сувенірныя “100 гадоў БНР”

35.00 Br

У камплекце 72 карты: 52 — гульнявыя, 2 — джокеры, 18 — інфармацыйныя з звесткамі пра дзеячоў БНР на беларускай мове; буклет з мапай БНР і інфармацыяй пра герояў і пра сюжэты картак (валет, дама, кароль, туз, джокер) на рускай і англійскай мовах; скрыначка з інфармацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку.

 

Карты выдадзеныя з нагоды 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 г. у Менску Трэцяй Устаўнай граматай Рады БНР. У гэты дзень беларусы аднавілі сваю шматвекакую традыцыю дзяржаўнасці, запачаткаваную Полацкім княствам і працягнутую Вялікім Княствам Літоўскім.

 

Аўтары ідэі — Павел Бераговіч і Зміцер Карабач. Дызайн распрацавала студыя PRAS (pras.by). Тэкст да картаў напісаў пісьменнік Уладзімір Арлоў. Навуковы кансультант выдання — гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Пераклад тэксту на ангельскую мову Вольгі Калацкай, на расейскую — Паўла Бераговіча.

 

Карты надрукаваныя на адмысловым картачным кардоне Burgo (Італія) з нутраным карбонавым слоем і пакрыццём Duplex Linen, якое стварае эфект паветранай падушкі. Гэтыя карты маюць самую высокую катэгорыю сярод кардонных картаў ва ўсім свеце.

 

bel
be