Карта свету Дж. А. Вавасорэ 1520-х. Факсіміле гравюры ў раме

880.00 Br

Карта свету венецыянскага картографа Джавані Андрэа Вавасорэ (Opera di Giouãni andrea Vauassore ditto Vadagnino) – сапраўдная жамчужына картаграфічнага мастацтва. Надзвычай рэдкая: у свеце захавалася пяць альбо шэсць асобнікаў, прычым не ўсе з іх маюць поўную выяву.

Факсімільная копія надрукавана ўручную з рэканструяванай матрыцы, таніравана ўручную. Памер аркуша каля 57 х 43 см, памер выявы 53 х 37,2 см. 

Перавыданне прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадруку. На карце паказаны свет, у якім жыў і працаваў наш першадрукар і асветнік Францыск Скарына.

Увага! Выстаўлены менавіта той адбітак, што прадаецца. Усяго было надрукавана 12 факсімільных копій, 8 з якіх былі перададзены ў найбольш буйныя музеі і бібліятэкі краіны. 

Гравюра прадаецца ў раме. 

bel
be