Карта Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта сімвал першых крокаў сучаснай беларускай дыпламатыі, пасведчанне аб сталасці і ўласных правах. Карта Беларускай Народнай Рэспублікі ў сучаснасці – гэта сімвал прыналежнасці да смелых ідэй тых, хто паверыў у Беларусь, і даніна памяці пра іх. Гэта пераемнасць агульных каштоўнасцяў і падстава для гонару. Мы не ставім пад сумнеў сучасныя палітычныя межы, карта БНР сёння мае ў першую чаргу сімвалічнае значэнне.
Карта (рэпліка) аформлена ў багетную раму са шклом.
Памер рамы 50 см х 70 см.
Калі вы замовіце карту сёння, мы прывязём яе па Мінску на працягу 3-5 працоўных дзён.