Анатацыя
Далэнга-Мастовіч, Т.
Кар’ера Мікадзіма Дызмы. Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. — Вільня : Logvino literatūros namai, 2023. — 380 с.
ISBN 978-609-492-009-7
Вага кнігі — 0,44 кг
“Кар’ера Мікадзіма Дызмы” — махлярскі раман 1932 года польскага пісьменніка беларускага паходжання.
Дзеянне адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка Кабарова пад Гродна.
Галоўны герой — павінцыял, чалавек без адукацыі, выхавання, прыныпаў і асаблівых здольнасцяў, гультай, прайдзісвет — воляю камбінацый становіцца не абы-кім, а старшынём Нацыянальнага Збожжавага Банку.
Дзякуючы свайму метаду — меней гаварыць і болей падслухоўваць — Дызма выдае чужыя думкі за ўласныя і робіцца сваім сярод арыстакратыі, атрымлівае грошы, каханне жанчын і ўсеагульную любоў як уладальнік “моцнай рукі”.
Прэзідэнт Рэспублікі ў крызісны момант прапануе яму ўзначаліць урад…