Уладзімір Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім

51,80 Br

На складзе толькі 1

Анатацыя

Караткевіч, У. С.

Каласы пад сярпом тваім / У. С. Караткевіч. — Мінск : Папуры, 2022. — 928 с.

ISBN 978-985-15-5237-1

Вага кнігі — 1,06 кг

 

Уладзімір Караткевіч — гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор „Каласы пад сярпом тваім“ ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям’і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве — у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў.

У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы — К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.

Дадаткова

Вага 1,06 кг
Выдавец

Попурри

Год выдання

2022

Аб’ём

928 с.

Вокладка

у аправе