Анатацыя
Тата, С.
Ева намалявала Цмока. Мінск: Папуры, 2022. Аб’ём — 32 с.
ISBN 978-985-15-5318-7
Вага кнігі — 0,32 кг
На вялікім белым аркушы паперы Ева нешта малявала. Нешта з пунсовых трохкутнічкаў і рознакаляровых ромбікаў, нешта блакітнае і сіняе, бэзавае і зялёнае… Гэтае нешта было падобнае на хвост…
Новая цудоўная гісторыя ад Святланы Татарнікавай для самых маленькіх.
На гэты раз Ева намалявала Цмока. Якім ён будзе? Ці зможа пасябраваць з астатнімі цацкамі? Ці не спаліць нічога сваім вогненным дыханнем? Калі маеш алоўкі і бясконцую творчую фантазію, то дакладна знойдзеш выйсце са складаных сітуацый і патрапіш у самыя неверагодныя прыгоды.